Пад Буда-Кашалёвым злавілі злачынцу-уцекача, які нападаў на жанчын

У затрыманні 45-гадовага мужчыны ўдзельнічалі каля 150 байцоў унутраных войскаў і міліцыянтаў з сабакамі. БЕЛТА паведамляе, што затрыманы раней ўжо быў асуджаны за рабункі, згвалтаванні і іншыя злачынствы.

Сёлета ён уцёк са Жлобінскай спецкамендатуры і быў аб'яўлены ў вышук. Хаваючыся, злачынца тройчы нападаў на пажылых жанчынаў у вёсках, забіраў у іх грошы, рэчы і прадукты.

Фота — bymedia.net