Пад Гродна сутыкнуліся аўтамабілі, адзін загінулы, чацвёра параненых (фота)

Стрэлка спідометра апошняга легкавіка засталася на адзнацы 122 кіламетры за гадзіну.

Як паведамляе сайт onliner.by, паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца "Нівы" раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, па якім ехаў мікраўтобус. Адбылося сутыкненне. Каб дастаць з салона кіроўцу "Нівы", ратавальнікам спатрэбілася каля паўгадзіны. Ён памёр па дарозе ў лякарню. Траўмы атрымалі кіроўца Volkswagen, яго жонка і іх 11-гадовы і 3-гадовы сыны. Яны ехалі адпачыць на возера, а патрапілі ў шпіталь.