Пад Гроднам разбілася расійская фура (фота, відэа)

Як паведамляе onliner.by са спасылкай на прэс-служба гродзенскай ДАІ, кіроўца, які ехаў з Польшчы, не ўпісаўся ў паварот на закругленні дарогі.

Па словах даішнікаў, хутчэй за ўсё  кіроўца грузавіка MAN выбраў няслушную хуткасць. Магчыма, што аўтакатастрофе паспрыялі і ўмовы надвор'я.

Відавочцы кажуць, што фура прабіла агароджу і вылецела далёка ў кювет. Гружаны бочкамі з фарбай прычэп перавярнуўся і расціснуў кабіну. Кіроўцу заціснула ў кабіне, ён памёр да прыбыцця хуткай дапамогі. Як выявілася, кіроўцам расійскай фуры быў 24-гадовы жыхар Брэстчыны.

Фота — ДАІ Гродзенскай вобласці