Пад Маларытай адбываецца экалагічная катастрофа (фота)
Тоны рыбы гінуць у рыбгасе “Сакалова” у вёсцы Гусак.
Як піша газета “Вечерний Брест” з-за спякотнага надвор’я і адсутнасці прытока вады ў вадаёмах адбываецца экалагічная драма. Работнікі прадпрыемства ўжо вывезлі на ўтылізацыю чатыры тоны падохлай рыбы.
А ўсяго ў адзінаццаці сажалках рыбгаса гадуецца сотні тон карпа, амура і таўсталобіка. Калі спецыялісты не знойдуць выйсця з гэтай сітуацыі, увесь рыбны статак будзе знішчаны.

