Пад Масквой сутыкнуліся беларуская фура і украінскі мікрааўтобус
Загінула восем чалавек.
Усе яны ехалі ў мікрааўтобусе і былі грамадзянамі Украіны. ДТЗ адбылося прыкладна ў дзве гадзіны ночы ў Мажайскам раёне, на 126 кіламетры Мінскай шашы.
Кіроўца мікрааўтобуса Ford Transit з украінскімі нумарамі не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне з міжгароднім пасажырскім аўтобусам Mercedes, пасля чаго выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з фурай з Беларусі, паведамляе ВВС.
У момант аварыі ў мікрааўтобусе знаходзіліся 11чалавек, з іх восем загінулі і трое атрымалі раненні. Таксама траўмы атрымаў кіроўца грузавіка.