Пад Мінскам перавярнулася фура з грузам унітазаў (фота)

Як паведамляе БЕЛТА, вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, фуру занесла і яна перавярнулася. Прычым, прычэп ляжаў у 6-8 метрах ад грузавіка.

Кіроўца-грамадзянін Польшчы не пацярпеў. Каб падняць аўтамабіль і прычэп, давялося выклікаць пад'ёмны кран.