Пад Петрыкавам працягваюць ліквідоўваць прарыў дамбы (фота, відэа)
Здарэнне адбылося раніцай 18 красавіка каля вёскі Мардвін.
Былі падтопленыя 33 падворкі, амаль 70 гаспадарчых пабудоваў. Людзей эвакуявалі, пацярпелых няма. Аднаўляць дамбу пачалі ў чацвер, работы працягваюць і 19 красавіка, інфармуе прэс-служба МНС.

