Пад Салігорскам аўтамабіль патануў у возеры, кіроўца загінуў (фота)

Як інфармуе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аўтамабіль Сітраен-ZX з'ехаў з моста Салігорскага вадасховішча каля вёскі Лістападавічы і патануў. Выратавальнікі высветлілі, што ён знаходзіўся ў 20 метрах ад берагу, на глыбіні каля 1 метра. Калі легкавік выцягнулі з вады, на вадзіцельскім месцы знайшлі загінулага мужчыну. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Фота — 112.by