Пад Віцебскам перапахаваюць воінаў Другой сусветнай вайны
Парэшткі 70 байцоў Чырвонай Арміі знайшлі сёлета ўдзельнікі міжнароднай вахты памяці Садружнасць-2011.
Загінулых прыкладна ў 1943-1944 гадах салдат ідэнтыфікавалі па фрагментах вопраткі і асабістых рэчах. Парэшткі былі знойдзеныя выпадкова, у часе абясшкоджвання выбухованебяспечных рэчываў, паведамляе БЕЛТА.
Жалобная цырымонія адбудзецца сёння на могілках у вёсцы Копці. Сем трунаў апусцяць у адну з брацкіх магіл. Памяць загінулых ушануюць хвілінай маўчання.