Падаткавікі летась зладзілі больш за 13,5 тысячы пазапланавых праверак
Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.
У лік гэтых 13,5 тысячы не ўключаныя, аднак, праверкі па выяўленні незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, адзначае БелаПАН.
Падаткавікі рапартуюць, што ў выніку праверак яны вывелі з ценявога абарачэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і грошай не прыкладна на 58 мільярдаў рублёў. У прыбытак дзяржавы пайшло 30,5 мільярдаў рублёў.