Падазраваны ў здзяйсненні крадзяжу ў сталічным ЦУМе ўжо затрыманы
Уначы 3 красавіка ў ЦУМе здзейснены крадзеж на суму больш 36 мільёнаў рублёў.
Падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі сталічнай міліцыі ўстаноўлены падазраваны ў здзяйсненні дадзенага злачынства. Па "гарачых слядах" ён быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часавага ўтрымання, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі праграмы "Зона Х" Першага нацыянальнага тэлеканала, сярод выкрадзенага ў ЦУМе — дарагая оптыка, фотаапараты, срэбраныя вырабы, а таксама некаторыя сума грошай з кас.
Фота: udf.by