Падазраваны ў тэракце рыхтаваў выбухі ў цягніку, на прыпынку і ў аўтобусе

"Гэты чалавек асвоіў гэтае рамяство, бачачы ўсё па тэлебачанні і вывучаючы ў Інтэрнэце, — гэта з ягоных сведчанняў. Думаю, што сёння можна пра гэта сказаць. Калі б мы не спынілі зараз гэты тэрарыстычны акт, былі б выбухі ў цягніку (гэта ён бачыў "Неўскі экспрэс" у Расіі), на прыпынку (ужо былі падрыхтаваныя і ён паказаў гэтыя выбуховыя прыстасаванні) і ў аўтобусе", — распавёў Лукашэнка.

"Нашае шчасце, што ніякай сістэмы тут няма. Мы пакуль не выявілі, што за ягонай спінай хтосьці стаіць", — адзначыў ён.