Падазраваных па справе аб тэракце ў мінскім метро пакуль няма

Пра гэта паведаміў у эфіры АНТ у праграме "Адкрыты фармат" 12 красавіка намеснік генпракурора, кіраўнік аператыўнай следчай групы Андрэй Швед.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі заявіў, што органы ўнутраных спраў пакуль не могуць сказаць, што фотаробат, які з'явіўся ў СМІ, "адпавядае асобе, якая ўчыніла злачынства", паведамляе БелаПАН.