Падчас праектавання "Мінск-Сіці" жанчына магла скрасці 45 мільёнаў

Як паведамляе "Ежедневник", праваахоўнікі выявілі крадзеж 45 мільёнаў рублёў галоўным інжынерам праекта падчас распрацоўкі дакументацыі па схеме цеплазабеспячэння дзелавога цэнтра "Мінск-Сіці". Нібыта, жанчына ашукала кіраўніцтва і ў 2008 годзе заключыла фіктыўную дамову з арганізацыяй па выкананні праектных працаў, але іх насамрэч выконвалі іншыя працаўнікі.

Распачатая крымінальная справа. Інжынеру пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.