Падпалкоўнік фінансавай міліцыі ў судзе віну не прызнае
У Мінску пачаўся суд над начальнікам аднаго з упраўленняў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Дзмітрыем Адамовічам.
У СІЗА КДБ Адамовіч знаходзіцца з 3 жніўня мінулага года. Санкцыю на яго арышт даў старшыня КДБ Вадзім Зайцаў.
Падпалкоўнік фінансавай міліцыі абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў супраць інтарэсаў службы. Сваю віну ён не прызнае.
Першапачаткова Адамовіча абвінавачвалі ў атрыманні хабару ў 30 тысяч долараў. Аднак цяпер яму інкрымінуецца падрыхтоўка да злоўжывання ўладай або службовымі паўнамоцтвамі і "бяздзейнасць службовай асобы", паведамляе "Народная воля".