Падпалкоўнік міліцыі абакраў Дэпартамент аховы МУС
У такім злачынстве падазраюць былога першага намесніка начальніка Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы.
Як піша "Ежедневник" са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС, падпалкоўнік міліцыі з лістапада 2011 года па красавік 2012 года атрымаў у ведамстве матэрыяльныя каштоўнасці і грошы — прыкладна на 8 мільёнаў рублёў. Усім гэтым міліцыянт незаконна распарадзіўся па ўласным жаданні.
Следчы камітэт пачаў на падпалкоўніка крымінальную справу за перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці. Яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Дарэчы, у верасні 2012 года падпалкоўніка звольнілі з органаў унутраных спраў. Аднак прычынай стаў узрост, а не ўчынкі, якія дыскрэдытуюць званне міліцыянта.
Фота — belynichi.gov.by