Падпіска на 25-томнае выданне Караткевіча падоўжана да канца лютага
Аб гэтым паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп.
Першапачаткова было абвешчана, што падпісацца на 25-томнік твораў класіка беларускай літаратуры ўсе ахвотныя могуць да 1 снежня 2011 года.
Аднак праз тое, што першы том паступіць у друкарню толькі ў сакавіку, у выдавецтве вырашылі падоўжыць падпіску да канца лютага, піша “Звязда”.
Нагадаем, што па ўмовах падпіскі трэба ўнесці грошы за першы і апошні том і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем аб аплаце.