Пахаванне лётчыкаў, загінулых пад Пружанамі, адбудзецца 2 снежня
Іх пахаваюць у вёсцы Новыя Засімовічы Пружанскага раёна.
Як паведамляе БелаПАН, там знаходзіцца 181-я баявая верталётная база, да якой належаў загінулы экіпаж Мі-24.
Нагадаем, вайсковы верталёт разбіўся 29 лістапада пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома Пружаны. Экіпаж выконваў планавыя навучальна-трэніравальныя палёты. Усе тры лётчыкі загінулі. Гэта камандзір Алег Кахно, штурман Дзяніс Глушчанка і бортінжынер Валер Бабко.
На месцы падзення верталёта працуе камісія Міністэрствы абароны. Брэсцкі міжгарнізонны вайсковы пракурор пачаў крымінальную справу. Загадам міністра абароны Юрыя Жадобина, палёты авіяцыі Узброеных сілаў часова прыпыненыя.