Пакуль інспектар ДАІ афармляў ДТЗ, яго аўтамабіль трапіў у аварыю

Як паведамляе БЕЛТА, фура з літоўскімі нумарамі сутыкнулася з легкавым аўтамабілем "Сітраен Ксара", які рухаўся ў тым жа напрамку. Прычым пасля сутыкнення "Сітраен" застаўся ў трэцяй паласе, а вось фура з месца здарэння ўцякла.

На месца аварыі прыбыў экіпаж ДАІ. Месца аварыі інспектары агарадзілі патрульным аўтамабілем з уключанымі пробліскавымі маячкамі. У гэты час аўтамабіль "Кіа" няўдала паспрабаваў аб'ехаць месца аварыі і ўрэзаўся ў "Фальксваген Пасат". Ад удару "Фальксваген" раскруціла на праезнай частцы, і ён сутыкнуўся з патрульным аўтамабілем.

На шчасце, у абедзвюх аварыях ніхто не пацярпеў.

Фота — auto.onliner.by