Палац культуры МТЗ не ўдалося арандаваць для святкавання Дня Волі

У лісце на імя старшыні руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча паведамляецца, што на 24 сакавіка ў Палацы культуры запланавана правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства.

Першы намеснік Мілінкевіча Юрый Губарэвіч называе згаданую ў лісце прычыну надуманай. Ён адзначае, што адказ прыйшоў больш чым праз тры тыдні з часу падачы заяўкі. Раней дырэкцыя ім параіла звяртацца ў Мінгарвыканкам для ўзгаднення правядзення мерапрыемства, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, сёлета ў аргкамітэт па святкаванні ўвайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, руху "За Свабоду", кампаній "Гавары праўду!" і "Еўрапейская Беларусь", аргкамітэта па стварэнні БХД і іншых структур. 24 сакавіка плануецца таксама правесці шэсце і мітынг. Адпаведная заяўка была пададзена ў Мінгарвыканкам.

Фота — bymedia.net