Паліцыя бароніць гару ў Францыі ад людзей і іншапланецян
Французскія ўлады закрываюць гару, на якой іншапланецяне маюць уратаваць людзей ад канца свету, які, нібыта, мусіць адбыцца 21 снежня.
На гару Бюгараш каля горада Каркасон у перадгор'і Пірэнеяў ломяцца натоўпы. Паводле прадказанняў, гэта адзінае месца, дзе можна будзе перажыць апошні дзень паводле Вялікага календара індзейцаў Мая.
Заяўкі на ўратаванне падалі ўжо 100 тысяч журналістаў, турыстаў і рэлігійных фанатыкаў. Аднак паселішча Бюгараш мае толькі 2 вуліцы і 176 насельнікаў, якія непакояцца, што госці папросту раздушаць іх. На подступах да горада паставяць 100 паліцыянтаў і ратавальнікаў, якія будуць бараніць гару і мястэчка ад натоўпу, піша The Guardian.
.
Фота — AFP