Паліцыя арыштавала мужчыну, які ўзяў закладнікаў у банку ў Тулузе

Па словах паліцыянтаў, мужчына быў арыштаваны ў выніку спецаперацыі, пры гэтым ён быў паранены.

Нагадаем, што зламыснік захапіў чатырох чалавек у французскім банку CIC. Пазней ён пагадзіўся адпусціць двух закладнікаў у абмен на ваду і ежу. Мужчына даў зразумець паліцыі, што ён дзейнічае не дзеля грошай, а з рэлігійных прычынаў.