Паліцыя ў Маскве затрымлівае прыхільнікаў Pussy Riot
Сёння ўдзень Хамоўніцкі суд Масквы мусіць абвясціць вырак дзяўчатам з гэтай панк-групы.
Як паведамляе РБК, людзі сталі збірацца каля суда яшчэ зранку. Да 13 гадзінаў (паводле маскоўскага часу) да суда падышлі каля 200 чалавек. Паліцыянты затрымалі двух чалавек, якія трымалі плакаты. Магчыма, што акурат плакаты і сталі прычынай умяшання супрацоўнікаў паліцыі.
Дарэчы, прыхільнікаў Pussy Riot каля суд значна больш чым праціўнікаў. На абарону пазіцыі РПЦ падышлі каля 10 прыхільнікаў ЛДПР, якіх стала ахоўваць паліцыя.
Паліцэйскія кардоны выстаўленыя на адлегласці каля 100 м ад суда. Пабліз будынка суда знаходзяцца каля 10 паліцэйскіх аўтобусаў і некалькі эвакуатараў.
Нагадаем, што Надзея Талаконнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч вінавацяць у хуліганстве. Прычынай стала іх скандальная акцыя ў храме Хрыста-Збаўцы. Пад вартай яны правялі ўжо амаль паўгода. Пракурор прасіў асудзіць іх на 3 гады пазбаўлення волі. За дзяўчат заступіліся шмат якія вядомыя сусветныя і расійскія зоркі. Акцыі ў падтрымку дзяўчат сёння адбываюцца яшчэ ў 43 гарадах свету, у тым ліку Берліне, Парыжы, Нью-Ёрку, Вене, Мельбурне, Лондане, Марселе, Барселоне, Вільні.
Фота — РБК