Паліцыянт з картэжа Абамы пагражаў забіць першую лэдзі ЗША

Паліцыянт-матацыкліст з эскорту Белага дома заявіў, што збіраецца забіць Мішэль Абаму. Пра гісторыю паведамляе РБК са спасылкай на газету Washington Post.

Сваім калегам зламыснік не толькі распавёў пра тое, што збіраецца застрэліць Мішэль Абаму. Ён яшчэ і паказаў на экране свайго мабільніка тып агнястрэльнай зброі, з якой хацеў бы гэта зрабіць. Што гэта за зброя, амерыканскія СМІ не паведамляюць. Адзін з афіцэраў паліцыі, якія ўдзельнічалі ў гутарцы, распавёў пра гэты выпадак лейтэнанту свайго атрада, а той — свайму начальству.

Прадстаўнікі паліцыі пакуль дыпламатычна называюць пагрозы ў адрас Мішэль Абамы "недарэчнымі каментарамі". У праваахоўных органах кажуць, што прыкметаў рэальнай пагрозы жыцця жонцы прэзідэнта няма. Паліцыянта, які правініўся, прызначылі на іншую пасаду.

Фота — moda.ru