Паліцыянтамі, якія стралялі ў страйкоўцаў у Жанаазене, занялася пракуратура

Сцвярджаецца, што супрацоўнікі паліцыі перавысілі ўладу і службовыя паўнамоцтвы з ужываннем зброі пры разгоне масавых беспарадкаў у Жанаазене. Супрацоўнікі пракуратуры, як перадае interfax.by, адзначылі, што паліцыянты адкрылі агонь на паражэнне, што прывяло да смерці людзей.

Нагадаем, што 16-17 снежня ў Жанаазене страйк нафтавікоў быў ператвораны ў масавыя беспарадкі. У іх загінулі 16 чалавек і больш за 100 атрымалі раненні. У інтэрнэце былі абнародаваныя здымкі таго, як паліцыянты жорстка разганялі ўдзельнікаў вулічнай акцыі.