Палітвязня Каваленку ў калоніі называюць "злосным парушальнікам рэжыму"

Ёй невядома, за якія парушэнні мужу надалі такі статус, перадае БелаПАН. Жонка адзначае толькі, што ў сувязі з гэтым Каваленку абмежавалі грашовыя выдаткі на прадукты. Раней ён мог купіць прадукты на 500 тысяч рублёў, а цяпер толькі на 100 тысяч.

Таксама жонка паведаміла, што ў калоніі Каваленка працуе дзве гадзіны ў дзень. Ён пляце прадуктовыя сеткі-"авоські".

Нагадаем, што Сяргея Каваленку абвінавацілі ў парушэнні рэжыму "хатняй хіміі" і асудзілі на два гады і адзін месяц калоніі агульнага рэжыму. Папярэдні прысуд ён атрымаў за нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на галоўнай навагодняй елцы Віцебску.

Фота — news.vitebsk.cc