Палкоўнік Яўсееў прыемна здзіўлены: на святах у Віцебску не было п'яных

Новы начальнік міліцыі Віцебшчыны палкоўнік Ігар Яўсееў (вядомы ўдзелам у разгонах апазіцыйных акцый у Мінску) кажа, што праваахоўнікі добра падрыхтаваліся. Штодня ў Віцебску будуць працаваць каля 1300 міліцыянтаў. Прычым, у горад былі камандзіраваныя супрацоўнікі праваахоўных органаў з іншых рэгіёнаў краіны. Патруляванне на вуліцах Віцебску ўзмоцняць за кошт шасці экіпажаў "Стралы". У абласным цэнтры ўсталявана каля 120 відэакамер.

У інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" палкоўнік Яўсееў адзначыў, што падчас нядаўніх святкаванняў Дня незалежнасці і Дня горада быў прыемна здзіўлены: на вуліцах не было заўважана ніводнага п'янага чалавека.


Фота — Сяргей Серабро, news.vitebsk.cc