Палякі заклікаюць расійскіх фанатаў "навадняць арганізм" (фота)
Для футбольных фанатаў з Расіі, якія едуць на Еўра-2012, у Польшчы надрукавалі памятку.
Праўда, колькасць граматычных памылак у ёй зашкальвае, што ўжо выклікала ў заўзятараў кепікі.
Першая фраза ўжо насцярожвае: "ЭУРО 2012 свободно от табачного дыма. Большое спасибо за предостерегание запрета курения табака тоже на стадионах".

Потым аўтары ўлёткі заклікаюць: "Избежай! Случайных сексуальных контактов! Пользуйся презервативами для избежания риска заражения HIV и другими болезнями переношенными половым путем".
Не забыліся адзначыць у памятцы і яшчэ адзін пункт: "Не наркотизируйся".
Акрамя таго, расійскіх фанатаў заклікаюць памятаць пра гігіену: "Мой руки! Мой фрукты и овощи! Заботись о наводнении организма. Пей много воды".
Таксама аўтары памяткі нагадваюць, што распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах у Польшчы караецца згодна з законам.