Памёр навуковец Сяргей Капіца, вядучы "Відавочнага-неверагоднага"
Яму было 84 гады.
Сяргей Капіца нарадзіўся ў Кембрыджы, з 1935 года яго сям'я жыла ў СССР. Ён стаў вядомым фізікам, рэдагаваў часопіс "У свеце навукі".
З 1973 года Капіца на савецкім тэлебачанні быў вядучым асветніцкай тэлепраграмы "Відавочнае-неверагоднае", якая ад 2010 года выходзіла на тэлеканале "Культура", інфармуе gazeta.ru.
Фота — kp.ru