Памераць артэрыяльны ціск у Гродне можна ў аптэках і банках

У гэтыя дні ўстановы аховы здароўя арганізуюць пункты, дзе можна памераць ціск, вызначыць індэкс масы цела і атрымаць кансультацыю спецыяліста. Такія пункты будуць працаваць у паліклініках, аптэках, аддзяленнях банкаў і ЖКГ, паведамляе афіцыйны сайт гродзенскага гарвыканкама.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, у 2011 годзе ў структуры агульнай смяротнасці ў Беларусі хваробы сардэчнасасудзістай сістэмы займаюць першае месца і складаюць 51,9%.