Памерла беларуская мастачка, для якой збіралі грошы на лячэнне

А 12-й гадзіне пачнецца адпяванне. Бацькі запрашаюць усіх развітацца з Насцяй (вуліцы Бачылы, 21-107). А 14-й запланаваны выезд з Шабаноў на Паўночныя могілкі. Паведамленне пра гэта з'явілася на старонцы "Вконтакте", прысвечанай ёй.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, дзяўчына пакутавала на цяжкое захворванне — сінавіяльную саркому лёгкіх. Апошняй надзеяй заставалася клініка Хадаса ў Іерусаліме. Сям'я і сябры тэрмінова збіралі грошы на курс хіміятэрапіі ў Ізраілі. Аднак высілкі апынуліся марнымі.

Еўрарадыё спачувае сваякам і блізкім.