Папраўкі ў закон аб органах дзяржбяспекі могуць адкарэктаваць
Праект закона можа зведаць істотныя змены, гавораць у Палаце прадстаўнікоў.
Нашумелы законапраект паступіў дэпутатам 30 верасня. Зараз ён накіраваны на разгляд ва ўсе пастаянныя камісіі і галоўнае экспертна-прававое ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
Заўвагі да яго павінны быць унесеныя да 21 кастрычніка. Магчыма, да канца восеньскай сесіі законапраект будзе прыняты ў першым чытанні, паведамляе БелТА.
Нагадаем, што першапачатковая версія закона аб органах дзяржбяспекі надае спецслужбам практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы.