Папраўкі ў закон "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах" — у Палаце
У параўнанні з законам, прынятым у 2000 годзе, у дакуменце значна пашыраецца раздзел, які рэгламентуе правядзенне мясцовых сходаў.
Колькасць артыкулаў у ім пашырана з чатырох да адзінаццаці.
Сярод іншага, у законапраекце ёсць новы раздзел — "Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах".
БелаПАН нагадвае, што летась у Беларусі праводзіліся вулічныя акцыі пад назвай "Народныя сходы". Улады не згадзіліся з довадамі ініцыятараў акцыі аб тым, што яны трапляюць пад закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах. Генпракуратура папярэдзіла арганізатараў аб незаконнасці правядзення акцыі.
Восенню 2011 года Палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі ў закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь", якія ўскладнілі парадак іх правядзення.
Фота — bymedia.net