Паралімпійскі камітэт устурбаваны, што спартоўцы ўцякаюць у Расію

Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, асабліва апошнія пару гадоў адзначаецца адток найлепшых беларускіх спартоўцаў-паралімпійцаў у Расію.

Напрыклад, у Расію з'ехалі два беларускія плыўцы Сяргей Пунько і Раман Макараў. Яны заваявалі для беларускай зборнай сем медалёў (з усіх 13) на паралімпійскіх гульнях у Пекіне.

Шэпель кажа, што беларускім спартоўцам-паралімпійцам плацяць 50% ад прызавых здаровых спартоўцаў. Ва ўсіх краінах, уключаючы Украіну, Расію, Азербайджан, паралімпійцам плацяць 100% прызавых здаровых спартоўцаў, а таксама пажыццёвую стыпендыю, прэзідэнцкую стыпендыю.