Параненыя лівійцы лекуюцца ў трох мінскіх клініках
Пра гэта паведамілі лекары сталічных шпіталёў.
Па звестках Радыё "Свабода", лівійцы лечацца прынамсі ў трох сталічных клініках — у трэцяй, шостай і дзясятай
Нагадаем, што інфармацыя пра параненых лівійцаў у беларускіх клініках з'явілася некалькі дзён таму. Мінздароўя стараецца захаваць гэта ў сакрэце і не хоча каментаваць.
Амбасада Лівіі ў Беларусі таксама ніякай інфармацыі наконт сваіх грамадзянаў у беларускіх клініках не паведамляе.