Парламент Славакіі прагаласаваў супраць антыкрызісных мер Еўрасаюза
Такім чынам Славакія заблакавала пашырэнне паўнамоцтваў Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці.
Для ўступлення ў сілу плана антыкрызісных мер ЕС, накіраванага на аздараўленне фінансавай сістэмы Еўропы, неабходна, каб за яго прагаласавалі ўсе 17 краін, якія ўваходзяць у еўразону.
Славакія застаецца апошняй краінай еўразоны, якая не ратыфікавала адпаведных паправак у нацыянальнае заканадаўства, паведамляе ВВС. Парламентары гэтай краіны лічаць, што папраўкі абмяжуюць правы і магчымасці Славакіі