Парцалянавы завод і шпалерную фабрыку пазбавяць "мінскай прапіскі"
Сталічныя землі, якія неэфектыўна выкарыстоўваюцца, перададуць інвестарам.
Першымі свае вытворчасці за горад вынесуць фарфоравы завод і шпалерная фабрыка. Па словах старшыні Камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Аляксандра Крэпака, яшчэ па шэрагу інвестыцыйных праектаў зараз падпісваюцца дамовы.
Крэпак: "Сёння асноўным напрамкам мы бачым развіццё экспартна арыентаваных вытворчасцяў, высокатэхналагічных вытворчасцяў, з выкарыстаннем біятэхналогій, якія сёння ў рамках эканамічнага патэнцыялу і развіцця эканамічнага складніку гораду цікавыя".