Партыя БНФ мае намер сфармаваць сетку рэгіянальных лідараў
Пра гэта было заяўлена 16 красавіка на паседжанні сойма партыі.
"Пакуль рана прымаць рашэнне, якім будзе фармат нашага ўдзелу ў чарговых парламенцкіх выбарах, якія павінны прайсці ў наступным годзе. Але нам трэба ствараць сетку рэгіянальных лідараў ужо цяпер. У выпадку прыняцця рашэння пра ўдзел у выбарах яны стануць кандыдатамі", — сказаў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, паведамляе БелаПАН.
Па яго меркаванні, важна, каб дэмакратычныя сілы прынялі салідарнае рашэнне адносна ўдзелу ў выбарах, незалежна ад таго, будзе гэты ўдзел ці іх байкот.
"Партыя БНФ гатовая да супрацоўніцтва з усімі, хто кіруецца блізкімі нам каштоўнасцямі", — сказаў палітык.