Партыя БНФ прапануе стварыць аргкамітэт па святкаванню Дня Волі
Фронтаўцы спадзяюцца, што супольная акцыя паспрыяе аб'яднанню дэмакратычных сілаў.
Як заявіў "Народнай волі" старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, плануецца правядзенне і вулічнай акцыі, і круглых сталоў.
"БНФ выступае за тое, каб аргкамітэт быў утвораны як мага больш шырокі, каб прапановы ўсіх суб’ектаў былі ўлічаныя, каб сапраўды годна і сапраўды разам дэмакратычная супольнасць Беларусі адзначыла гэтую важную для кожнага свядомага грамадзяніна дату", — сказаў Янукевіч.