Партыя БНФ заклікае ўрад не дапусціць рэйдарскага захопу прадпрыемстваў

Здарылася гэта праз "дэлегаванне расійскай газавай манаполіі... права вызначаць кошт паставак газу для беларускіх спажыўцоў". А кантроль над коштамі паставак энэрганосьбітаў мае стратэгічнае значэнне і "стварае рэальную небяспеку, што працэс і вынікі прыватызацыі будуць супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі", адзначае Партыя БНФ.

Партыя БНФ заклікае беларускі ўрад і Мінэканомікі перагледзець пагадненні аб фармаванні коштаў для спажыўцоў прыроднага газу і замацаваць дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на энэрганосьбіты для прадпрыемстваў, якія падлягаюць прыватызацыі. Таксама фронтаўцы прапануюць "тэрмінова аднавіць працу па дыверсіфікацыі паставак энерганосьбітаў, у тым ліку неадкладна распачаць перамовы з краінамі Еўрасаюза дзеля стварэння магчымасці транспартыроўкі ў Беларусь звадкаванага газу".

Фота — bymedia.net