Парыжскія паліцыянты зладзілі акцыю пратэсту на Елісейскіх палях
Каля сотні паліцэйскіх машын на некалькі гадзін перакрылі Елісейскія палі — цэнтральную вуліцу французскай сталіцы.
Гэтак паліцыянты пратэставалі супраць арышту іх калегі. Аднаму з паліцыянтаў выставілі абвінавачанне ў наўмысным забойстве падазраванага падчас правядзення аперацыі ў раёне Сена-Сан-Дэні. Гэты раён Парыжа вядомы высокім узроўнем злачыннасці.
Па словах паліцыянтаў, перадае РБК, забіты мужчына быў вядомы паліцыі, ён быў замяшаны ў некалькіх злачынствах. Акрамя таго, ён быў узброены і небяспечны. Паліцыянты лічаць, што забойства адбылося ў рамках самаабароны. Аднак вынікі ўскрыцця паказалі, што падазроны быў забіты стрэлам у спіну.
Фота — pik.tv