Хлопца, які саскочыў на рэйкі ў метро за мабільнікам, аштрафуюць

Міліцыянты распавядаюць, што малады чалавек падыходзіў да цягніка, трымаючы ў руках мабільны тэлефон. Адзін з пасажыраў, што спяшаўся, штурхнуў яго, тэлефон выпаў, разляцеўся на часткі і ўпаў паміж перонам і цягніком. Калі цягнік паехаў, хлопец саскочыў уніз, каб сабраць часткі мабільніка. "Ён застаўся жывы толькі дзякуючы таму, што дзяжурная па станцыі, заўважыўшы небяспечны скачок, адразу ж зняла напружанне з кантактнай рэйкі", — кажуць у міліцыі.

Маладога чалавека затрымалі, у адносінах да яго склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні. Штраф можа скласці да 500 тысяч рублёў.


Паведамляецца, што з-за скачка давялося прытрымаць рух цягнікоў. Затрымка склала каля трох хвілін.

Фота — dengi.onliner.by