Пасажыраў новых рэгіянальных электрычак прымусяць глядзець кіно?

Пра гэта Еўрарадыё распавялі праваднічкі цягніка “Брэст–Баранавічы”.

Раней такое апытанне ўжо ладзілі ў фірмовым цягніку “Берасце”. Потым, спаслаўшыся на жаданне большасці, у кожным вагоне паставілі маніторы і з самай раніцы паказваюць фільмы, адабраныя без уліку меркавання псіхолагаў. Квіток каштуе на 30% даражэй, чым у цягніку без фільмаў і музыкі. На просьбу прыбраць шум чыгуначнікі адказваюць, што такі рэжым у цягніку.

Між тым маніторы дарагіх швейцарскіх электрычак прыстасаваныя толькі для падачы патрэбнай пасажырам інфармацыі пра паездку: наступная станцыя, размяшчэнне цягніка на маршруце.