Пасажыры самалёта “Белавія” паляцелі ў Тбілісі без багажу

У кампаніі “Белавія” парталу TUT.by патлумачылі, што на борт не трапіў багаж пасажыраў, якія праходзілі рэгістрацыю апошнімі. Неабходнасць затрымаць іх рэчы ў аэрапорце была звязаная з перагрузам. Прычым інфармацыю пра затрыманне багажу людзям не давялі адразу, каб тыя не ўзнялі бунт.

Рэчы паабяцалі даставіць у Тбілісі на наступны дзень, іншым рэйсам.