Пасля прагляду фільма жахаў хлопец зарэзаў свайго сябра
Жахлівы выпадак адбыўся ў Данецкай вобласці Украіны.
Сябры ўсю ноч глядзелі тэлевізар, між іншым, фільм жахаў. Пад ранак 23-гадовы гаспадар чамусьці вырашыў, што 26-гадовы госць хоча "незаконна завалодаць яго кватэрай", і нанёс яму некалькі ўдараў нажом.
Як паведамляе УНІАН, свае дзеянні ён патлумачыў праваахоўнікам тым, што з-за кепскага матэрыяльнага становішча вымушаны быў развітацца з дзяўчынай і атрымаў нервовы зрыў. У яго ўжо была спроба суіцыду.