Пасля пройгрышу мінскага "Дынама" Марэк Сікора абвясціў пра свой сыход
Таксама трэнер каманды заявіў, што ўвогуле завяршае кар'еру.
Хакеісты мінскага "Дынама" 4 сакавіка ў Бабруйску саступілі маскоўскім аднаклубнікам з лікам 1:3. Гэта чацвёртая запар параза мінскіх "дынамаўцаў" у першым раўндзе Кубка Гагарына. У выніку нашыя спартоўцы першымі з усіх удзельнікаў вылецелі з розыгрышу плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі
Галоўны трэнер каманды Марэк Сікора заявіў, што не выканаў пастуўленую задачу. 63-гадовы спецыяліст узяў на сябе адказнасць за пройгрыш каманды. Ён абвясціў, што пакідае трэнерскую пасаду і завяршае спартовую кар'еру, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, што год таму мінчукі пад кіраўніцтвам Сікоры ледзь трапілі ў плэй-оф, заняўшы 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі.