Пасля выбуху ў метро ўзніклі перабоі з мабільнай сувяззю
Мінскім абанентам МТС паведамляецца пра перагрузку сеткі. Некаторыя абаненты Velcom проста сталі недасяжныя.
Мяркуючы па ўсім, пікавая перагрузка сетак узнікла праз жаданне людзей даведацца пра лёс родных і блізкіх пасля выбуху, што адбыўся ў Мінску на станцыі метро "Кастрычніцкая", піша "Ежедневник".