Пасол Расіі ў Мінску лічыць, што Беларусь не гатовая для прыватызацыі

Пасол Расійскай Федэрацыі паведаміў, што ад пазіцыі беларускага ўрада мае нейкае дваякае ўражанне. “Як бы і хочацца, і нешта колецца", - адзначыў дыпламат.

Гаворачы аб нядаўняй заяве прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча аб перамовах з расійскімі кампаніямі па прыватызацыі сямі беларускіх кампаній, Аляксандр Сурыкаў падкрэсліў, што , з сямі названых прадпрыемстваў незалежную ацэнку мае толькі "Белтрансгаз".