Патрыярх Кірыл: у Беларусі, Расіі і Украіны агульная будучыня

У часе сваёй прамовы цяперашні кіраўнік праваслаўнай царквы заявіў: “Беларусь, Расія, Украіна — тры братнія народы, звязаныя адзіным лёсам, адзіным мінулым і, упэўнены, яны маюць адзіную будучыню”.

Гаворачы пра нябожчыка Аляксея ІІ, патрыярх Кірыл падкрэсліў, што служэнне яго папярэдніка пачалося з вельмі цяжкага часу, з “распаду адзінай дзяржавы”. Аднак на думку патрыярха, захавалася і адзінства царквы, і адзінства народаў. “Мы кажам пра адзіную прастору Святой Русі”, — цытуе слова кіраўніка РПЦ БЕЛТА.