Пацярпелымі і сведкамі па справе Варламава праходзяць больш за 500 чалавек
Справу мадэльера пераняў Следчы камітэт.
Сярод 500 пацярпелых і сведак больш за 20 непаўналетніх, паведамляе агенцтва БелаПАН. Таксама стала вядома, што справай Сашы Варламава пачаў займацца новаствораны Следчы камітэт. Раней яе расследваннем займалася МУС.
Нагадаем, што Варламаў быў заключаны пад варту 20 траўня 2011 года. Апошні раз тэрмін расследавання прадаўжаўся да 19 лютага 2012 года, але зважаючы на вялікую колькасць сведак і пацярпелых, расследаванне можа быць падоўжанае і пасля 19 лютага.